Паседжанні акруговых выбарчых камісій па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў адбудуцца ў два апошнія дні да заканчэння гэтай працэдуры — 27‑28 жніўня.

Паводле сакратара Цэнтрвыбркама Мікалая Лазавіка, гэта зроблена адмыслова дзеля таго, каб усе прэтэндэнты мелі аднолькавыя магчымасці для пачатку агітацыйнай кампаніі.

Паводле сакратара Цэнтрвыбаркаму, справа ў тым, што, згодна з заканадаўствам, агітацыйную кампанію можна пачынаць адразу пасля рэгістрацыі прэтэндэнта кандыдатам у дэпутаты. А гэтыя тэрміны могуць адрознівацца да 10 дзён. Таму ЦВК і прапанаваў акруговым камісіям правесці свае паседжанні прыкладна ў адзін і той жа час. Кажа Мікалай Лазавік:

‑ Цэнтрвыбаркам нацэльвае акруговыя камісіі на тое, каб яны пры захаванні прынцыповасці пры праверцы подпісаў, усё ж спрабавалі захаваць як мага болей кандыдатаў у дэпутаты, каб выбары былі альтэрнатыўнымі.

Аднак ужо зараз дакладна вядома, што ў 7 са 110 акругаў балатуецца па аднаму прэтэндэнту на дэпутацкі мандат. Пасля рэгістрацыі такіх акругаў можа пабольшыць. Аднак, паводле сакратара ЦВК, на ход правядзення выбараў гэтыя абставіны не паўплываюць. Таксама не паўплываюць на ходу кампаніі і магчымае зняцце кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыі. На думку Мікалая Лазавіка, гэта можа снізіць цікавасць да галасавання, аднак выбары ўсё роўна адбудуцца, як і запланавана 28 верасня.

Нагадаю, што дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты падалі 365 чалавек.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0