Сёння раніцай, 19 ліпеня, у ГЦ «Еўропа» загарэўся электрашчыт у падвальным памяшканні. На месца здарэння прыехала і некалькі пажарных машын і хуткая дапамога.

Як растлумачылі ў прэс-службе МНС, адбылося кароткае замыканне электрашчыта ў падвальным памяшканні. Эвакуацыя не праводзілася, пацярпелых няма.

- Машын прыехала шмат, але там нічога сур'ёзнага не адбылося. Штатная сітуацыя. Узгаранне было невялікім, яго патушылі вогнетушыцелем. Нашы работнікі з дапамогай дымососа прыбралі дым.

На функцыянаванне цэнтра ўзгаранне не паўплывала, ГЦ «Еўропа» ўжо працуе ў штатным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?