Забаўляльны комплекс з лабірынтам на кукурузным полі «Кукуполіс» адкрыецца амаль за 30 км ад Мінска 19 жніўня, паведамілі ў сялянска-фермерскай гаспадарцы «ДАК».
Парк незвычайных забаў размясціўся на плошчы 2,5 га ў Дзяржынскім раёне і будзе працаваць да 29 кастрычніка. Кошт квітка складзе 4-7 рублёў, дзецям да 7 гадоў уваход бясплатны.
У кукурузным лабірынце будзе некалькі узроўняў складанасці, яго можна прайсці як у адзіночку, так і камандай. Падчас квэста наведвальнікі змогуць выпрабаваць сябе ў ролі сышчыкаў, лепшыя атрымаюць ўзнагароду і званне першапраходцы «Кукуполіса».
Таксама прадугледжаны атракцыёны для дзяцей (горкі, арэлі, батуты, паветраныя змеі, водныя пісталеты), фуд-корт, кантактны заапарк
0
0
0
0
0
0