На чыгуначнай станцыі Жлобін-Падольскі токам забіла 16-гадовага падлетка, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

«Днём 16 ліпеня ў Жлобінскі РАУС паступіла паведамленне, што паблізу станцыі паміж апорамі кантактнай сеткі ля пражэктарнай мачты знойдзена цела непаўналетняга», - распавяла Марыя Крываногава. Загінулы быў студэнтам Жлобінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Як мяркуецца, падлетак стаў ахвярай электрадугі. Вядома, што напружанне ў раёне кантактнай сеткі складае 27 тыс. вольт, і паражэнне токам, асабліва ва ўмовах павышанай вільготнасці, можа адбыцца нават без кантакту з дратамі. «Верхняя частка тулава загінулага была цалкам абвуглена, такія пашкоджанні характэрныя для паражэння электрычным токам высокага напружання», — паведаміў падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0