Цяпер пасажыру пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
10 ліпеня п’яны 33-гадовы берасцеец вяртаўся дамоў на таксі. У часе руху пасажыр вырашыў, што кіроўца парушыў ПДР. Кліент вырашыў самастойна пакараць 51-гадовага таксіста. Ён ударыў кіроўцу нагой у бок і рукой у твар, пасля разбіў плафон, які быў на даху машыны.
У выніку, у дачыненні да п’янага кліента распачалі крымінальную справу за хуліганства.
0
0
0
0
0
0