Няшчасны выпадак адбыўся 1 ліпеня ў 13.30 на тэрыторыі малочна-таварнай фермы «Кіцін» камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Стэпы» Жлобінскага раёна.

Вядома, што работніцы прадпрыемства 1964 года нараджэння бык нанёс удар у левую частку грудзей - жанчына праляцела каля 2 м, стукнулася аб бетонную падлогу, атрымала множныя пераломы рэбраў, разрыў лёгкага і селязёнкі. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.

Па дадзеным факце Жлобінскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?