30 чэрвеня ў бальніцы памёр вайсковец 38-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады Аляксей Апякун.

У Брэст 18-гадовы Аляксей Апякун прыехаў з Гродна. Службу праходзіў у 38-й брыгадзе. Паводле неафіцыйных дадзеных, незадоўга да трагедыі ў хлопца паднялася высокая тэмпература. 30 чэрвеня яго даставілі ў бальніцу. Нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, выратаваць яго не ўдалося. Ён памёр у той жа дзень у бальніцы.

— Ён вельмі хацеў пайсці ў войска. Гэта была яго мара, — паведаміла сваячка Аляксея. — Ён імкнуўся да гэтага, тэлефанаваў нам кожную нядзелю. Яму там усё падабалася, і ён быў вельмі задаволены. Ён нават нікуды пасля школы не паступаў — хацеў пайсці служыць менавіта ў ПДВ. Хацеў, вядома, у Мінск, але так атрымалася, што трапіў у Брэст.

Па словах суразмоўніцы, падчас службы брат рэгулярна стэлефаноўваўся з бацькамі, але на здароўе не скардзіўся:

— У апошнюю нядзелю (25 чэрвеня) ён тэлефанаваў і сказаў, што было горача. Яны беглі і ім дазволілі выкупацца ў халоднай вадзе».

У прэс-службе Міністэрства абароны пацвердзілі факт смерці маладога чалавека. Папярэдні дыягназ — пнеўманія.

— Праверку па гэтым факце праводзіць ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, — паведаміў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Уладзімір Макараў, дадаўшы, што вайсковае ведамства прыносіць шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?