mogilev-region.gov.by

mogilev-region.gov.by

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Анатоля Ісачэнку старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

«Вобласць немалая, гэта палова краіны. Я не магу сказаць, што вобласць атрымала поспех у сваім развіцці. Вы, напэўна, гэта адчулі, працуючы памочнікам. Але кожны губернатар нешта імкнуўся ўвесці для развіцця Мінскай вобласці», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Анатоль Ісачэнка ўсю адпаведную працу ведае па вертыкалі і мае неабходны досвед.

«Я вельмі б хацеў, каб у вас у Мінскай вобласці атрымалася. На мяне вы можаце разлічваць, калі вам будзе неабходна дапамога. Разбярыцеся на месцы, паглядзіце на сітуацыю яшчэ раз, ужо з гэтай вышыні. Паведаміце аб сваіх задумах савету дэпутатаў. Раскажыце, у якім кірунку будзем дзейнічаць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны таксама заявіў пра неабходнасць больш інтэнсіўнымі тэмпамі і часцей праводзіць ратацыю кадраў.

Да цяперашняга часу Анатоль Ісачэнка працаваў на пасадзе памочніка прэзідэнта Беларусі - інспектара па Мінскай вобласці.

Чакаецца, што 5 ліпеня кандыдатура Анатоля Ісачэнкі будзе прапанавана на сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў для зацвярджэння на пасадзе старшыні аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?