Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі заявіў, што правядзе ўвечары 7 ліпеня акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Яна будзе прысвечана палітвязням і беларуска-расійскім вучэнням «Захад-2017».
Вінярскі прымяркоўвае акцыю да сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў Мінску з 5 да 9 ліпеня.
Актывіст збіраецца выходзіць на пратэст а 18-й гадзіне.
0
0
0
0
0
0