КНДР зрабіла пуск балістычнай ракеты, якая ўпала ў выключнай эканамічнай зоне Японіі, паведамляе японская тэлекампанія NHK са спасылкай на вайсковыя крыніцы.

Палёт ракеты цягнуўся 40 хвілін, паведамілі ў Токіо пасля таго, як ракета ўпала ў Японскае мора.

Пуск, па дадзеных японскіх вайскоўцаў, адбыўся ў 03:40 па мінскім часе (00:40 па Грынвічы) з палігона ў паўночнай часткі паўночнакарэйскай правінцыі Пхёнан-Пукто.

Служба бяспекі на моры загадзя папярэдзіла экіпажы караблёў у Японскім моры пра тое, што побач з іх суднам можа ўпасці балістычная ракета.

Гэта не першы запуск КНДР сваіх ракетаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0