1. Навукоўцы нарэшце вывелі формулу для забойства ракавых клетак

Чарговым гучным адкрыццём стала праца брытанскіх навукоўцаў, якія даказалі: спалучэнне даксіцыкліну (паўсінтэтычнага антыбіётыку, які шырока выкарыстоўваецца для лячэння праблем скуры) і аскарбінавай кіслаты (вітамін С) знішчае ствалавыя ракавыя клеткі. Гаворка ідзе пра клеткі, якія становяцца першапрычынай рака.

2. «Як гэта зроблена»: паказваем кінатэатр знутры

Пачынаючы серыю публікацый «Як гэта зроблена», мы пабывалі ў адным з найстарэйшых кінатэатраў Мінска — «Ракеце», каб, пабачыўшы ўсё на ўласныя вочы, расказаць вам пра жыццё звычайнага кінатэатра знутры.

3. Ад WhatsApp да «Сігнала»: топ-5 найбольш бяспечных месенджараў

Большасць стваральнікаў сучасных месенджараў так ці інакш імкнуцца клапаціцца пра бяспечны абмен паведамленнямі паміж карыстальнікамі. Зараз можна нават казаць пра сусветны трэнд у абароне трафіку, які перадаецца ў інтэрнэце. Мы стварылі спіс найбольш вядомых бяспечных месенджараў.

4. З днём нараджэння, iPhone! 

5 чэрвеня адбылася прэзентацыя Apple, на якой кампанія прэзентавала новыя прылады, а таксама заўважнае абнаўленне сваёй аперацыйнай сістэмы iOS 11, дзякуючы якой планшэты iPad атрымаюць некаторыя магчымасці сапраўдных ноўтбукаў. Мы паведамлялі таксама пра цікавую асаблівасць анімацыі шпалераў, выяўленую ў iOS 11. А 26 чэрвеня iPhone, які змяніў свет, святкаваў свой дзясяты дзень нараджэння.

5. Аградроны часткова заменяць трактары

Беспілотныя лятальныя апараты, або дроны, часта выкарыстоўваюцца як дарагая забаўка. Прычым аматары беспілотнікаў настолькі палюбілі накіроўваць свой дрон «куды не трэба», што ўрады розных краін пачалі прымаць спецыяльныя «антыдронавыя» законы. Але дроны ўсё часцей выкарыстоўваюцца і ў гаспадарцы.

6. Вакцынацыю супраць грыпу могуць замяніць пластырам

У ЗША паспяхова завяршыліся клінічныя выпрабаванні ўнікальнага пластыру, які выступае ў якасці альтэрнатывы традыцыйным ін'екцыям вакцыны ад грыпу.

7. Тры чвэрці насельніцтва планеты сутыкнецца са смяротна небяспечнай спякотай у наступныя 80 год

Да канца XXI стагоддзя тры чвэрці насельніцтва планеты сутыкнецца са смяротна небяспечнай спякотай. Пра даследаванне амерыканскіх і брытанскіх навукоўцаў распавядае The Independent.

8. Знойдзеныя ў Егіпце самыя старажытныя ў свеце іерогліфы шакавалі навукоўцаў

Навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта і Каралеўскага музея мастацтва і гісторыі (Бельгія) выявілі самыя старажытныя ў свеце егіпецкія іерогліфы, адказаўшы, тым самым, на адно з галоўных пытанняў аб іх паходжанні.

9. Вынайдзеная камера, якой не патрэбны аб'ектыў

Усе сучасныя камеры маюць патрэбу ў аб'ектыве, аднак даследчыкі з Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута (California Institute of Technology, Caltech) стварылі такое рашэнне, якому традыцыйная аптычная сістэма не патрабуецца.

10. Выпрабаваны першы ліфт без тросаў, які рухаецца вертыкальна і гарызантальна

Міжнародны кангламерат ThyssenKrupp 22 чэрвеня прэзентаваў першы ў свеце ліфт Multi без тросаў, які рухаецца па прынцыпе маглева. Гэты ліфт падарожнічае па паверхах будынка, а таксама па калідорах у гарызантальным кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?