Пра гэта паведаміў у фэйсбуку яго арганізатар Уладзімір Шаблінскі.

Фестываль мусіў адбыцца 15 ліпеня у аграсядзібе Хутар «Шаблi», што ў Валожынскім раёне. Меліся выступіць гурты Yegor Zabelov Trio, The Superbullz, PomidorOff. А асноўнай часткай фестываля планавалі зрабіць культавую праграму «Народны альбом».

У каментарах пад пастом Шаблінскі патлумачыў, што прычына — эканамічная: квіткі не разыходзяцца.

Усім, хто ўжо набыў білеты на «Вольнае паветра», ён прапанаваў прыязджаць у «Шаблі» на акустычны канцэрт Сяргея Міхалка 8 ліпеня. Або вярнуць іх у «Тэатральна-канцэртнай касе» ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0