На думку турэцкіх чыноўнікаў, «супярэчлівая» тэорыя Чарльза Дарвіна «занадта складаная для разумення», таму яе вырашана прыбраць з падручнікаў для 9 класа. 

У сераду кіраўнік рады па навучальных праграмах пры міністэрстве адукацыі Алпаслан Дурмуш абвясціў, што з наступнага года з падручнікаў біялогіі для 9 класа (дзе навучаюцца 14-15 гадовыя школьнікі) будзе выключана частка тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна.

Паводле яго слоў, вучні «занадта маладыя, каб зразумець спрэчныя прадметы». Пры гэтым Дурмуш дадаў, што вывучаць спрэчныя раздзелы тэорыі можна будзе пасля заканчэння школы на стадыі бакалаўрыяту.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ужо ўхваліў прапанаваныя змены ў школьнай праграме, якія будуць апублікаваныя пасля заканчэння Рамадана.

«Турцыя стане другой краінай пасля Саудаўскай Аравіі, выключаючы тэорыю эвалюцыі са школьнай праграмы», - тлумачыць Фера Айтэкін Айдаган, кіраўнік прафсаюза настаўнікаў, які аб'ядноўвае больш за 100 тыс. выкладчыкаў краіны.

«Нават у Іране тэорыі эвалюцыі ў школах прысвечана 60 гадзін, а самому Дарвіну — 11 гадзін», - дадае яна.

Сярод іншых змен было памяншэнне колькасці гадзін, адведзеных на вывучэнне біяграфіі заснавальніка сучаснай Турцыі Мустафы Кемаля Атацюрка.

Як мяркуецца, ініцыятарам пераменаў стаў кансерватыўны прафсаюз настаўнікаў, блізкі да ўрада, і ўлады сцвярджаюць, што ўсім паправак папярэднічалі публічныя абмеркавання і кансультацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?