Кароль Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд прызначыў спадкаемцам трона свайго 31-гадовага сына Мухамада бін Салмана, паведамляе AP са спасылкай на дзяржаўнае агенцтва каралеўства SPA.

Пляменнік караля Мухамад бін Наіфа пазбаўлены тытула кронпрынца і адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў.

Кандыдатуру новага спадкаемцы падтрымаў 31 з 34 членаў каралеўскай сям'і, якія маюць права голасу па гэтым пытанні.

Мухамад бін Салман займае пасаду міністра абароны, а таксама курыруе эканамічны блок ва ўрадзе каралеўства.

У красавіку 2016 года Мухамад бін Салман прадставіў маштабны праект зніжэння залежнасці эканомікі каралеўства ад нафты, які прадугледжвае стварэнне суверэннага фонду аб'ёмам два трыльёны даляраў. Фонд прызначаны для дыверсіфікацыі інвестыцый каралеўства, каб, як заявіў прынц, праз 20 гадоў Саудаўская Аравія перастала залежаць пераважна ад нафтавых даходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0