Аперацыю больш не плануюць праводзіць над Валерам Спірыдонавым, расейцам, які пакутуе на цяжкую хваробу Вердніга-Гофмана. Замест гэтага аперацыя пройдзе ў Кітаі на яшчэ не выбраным кітайцы. 

Італьянскі нейрахірург Серхіа Канавера

Італьянскі нейрахірург Серхіа Канавера

Дагэтуль незразумела, чаму Спірыдонаў больш не разглядаецца як удзельнік эксперымента. Георг Кіндэл, выдавец і рэдактар OOOM, мяркуе, што такое рашэнне было прынятае з-за таго, што аперацыя будзе праводзіцца менавіта ў Кітаі. «Значыцца, нашмат лягчэй знайсці кітайскага донара, — кажа ён. — Гэта, напэўна, галоўная прычына».

Многія ўпэўненыя, што справа хутчэй за ўсё ў фінансаванні і нацыянальным прэстыжы. У Кітаі аперацыя па перасадцы галавы фінансуецца на дзяржаўным узроўні. Улады выдзяляюць для гэтага спецыяльную клініку, а дапамагаць італьянскаму нейрахірургу будуць дзясяткі мясцовых спецыялістаў.

Канавера ў інтэрв'ю OOOM сказаў, што першая трансплантацыя чалавечай галавы будзе праходзіць на працягу 10 месяцаў. Ён не ўдакладніў дату аперацыі, але Кіндэл кажа, што каманда знаходзіцца на шляху яе ажыццяўлення. Найбліжэйшая магчымая дата правядзення — канец года.

Многія нейрахірургі дагэтуль сумняюцца, што пры правядзенні аперацыі на чалавеку сапраўды ўдасца паспяхова зрасціць спінны мозг і захаваць жыццёвыя функцыі галаўнога мозгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?