Купанне дазволенае на ўсіх сталічных пляжах, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў санітарна-эпідэміялагічнай службе Мінска.
На кантролі знаходзяцца 5 зон рэкрэацыі: вадасховішчаў Заслаўскае, Дразды, Крыніца, Цнянскае, Камсамольскае возера. Там абсталяваны 21 пляж.
Па выніках лабараторнага кантролю ўсе пробы вады адкрытых вадаёмаў адпавядаюць гігіенічным нарматывам.
Штотыдзень спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы сталіцы даследуюць якасць вады ў зонах адпачынку. У выпадку выяўлення неадпаведнасці пробаў мікрабіялагічных або санітарна-хімічным паказчыкам будуць уведзеныя абмежаванні або забарона на купанне.
0
0
0
0
0
0