Улады Рыма ўвялі забарону на купанне ў гістарычных фантанах горада, а таксама забаранілі прымаць каля фантанаў ежу, паведамляюць інфармагенцтвы.

АР

Мэр горада Вірджынія Раджы падпісала дакумент, згодна з якім за парушэнне забароны будуць пагражаць штрафы да 240 еўра.

У спіс месцаў, на якія распаўсюджваецца дзеянне дакумента, трапілі 40 найбольш папулярных водных збудаванняў Рыма, у тым ліку фантан Трэві і фантан Чатырох рэк на пьяца Навона.

Новыя правілы будуць дзейнічаць да канца кастрычніка. Яны прынятыя з мэтай зберагчы гістарычную і археалагічную спадчыну Рыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0