Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Казахстан. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Астаны, піша БелТА.
У Астане Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Кіраўнік краіны таксама возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выставы «ЭКСПА-2017» у Астане.
Акрамя таго, запланавана двухбаковая сустрэча з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.
0
0
0
0
0
0