Беларусь для рэалізацыі праекта па развіццю водазабеспячэння і водаадводу прыцягне пазыку Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 417 «Аб прыцягненні пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця для рэалізацыі праекта «Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадводу».

У праект уключана 22 аб'екты водазабеспячэння і водаадводу з усіх абласцей краіны.

Для фінансавання праекта Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця будзе выдзелена спецыяльная інвестыцыйная пазыка ў доларах ЗША. Працэнтная стаўка прывязана да стаўкі LIBOR і пераўстанаўліваецца кожныя шэсць месяцаў. Тэрмін крэдытавання - 17 гадоў, уключаючы льготны перыяд (мараторый на выплату асноўнага доўгу) 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?