У Мінску, на вуліцы Ільінскай, службовы ВАЗ Цэнтральнага РУУС урэзаўся ў прыпаркаваны грузавы аўтамабіль. У машыне знаходзіліся два супрацоўнікі міліцыі, а таксама затрыманы правапарушальнік і яго маці. Пра аварыю паведамілі відавочцы. Інфармацыю пацвердзілі ў ДАІ Цэнтральнага раёна, піша Tut.by.

Фота: МДУ МНС

Фота: МДУ МНС

Як распавялі ў ДАІ Цэнтральнага раёна, аварыя адбылася каля 17.00.

«Службовы аўтамабіль рухаўся па вуліцы Ільінскай, з боку вуліцы Княгінскай у кірунку Мястраўскай. Аўтамабіль рухаўся ў другой паласе, а затым зрушыўся направа і здзейсніў наезд на прыпаркаваную фуру. У фуры нікога не было. Прычыны ДТЗ высвятляюцца», — паведамілі ў ДАІ.

У машыне знаходзіліся чатыры чалавекі — двое міліцыянтаў, затрыманы правапарушальнік і яго маці. Усе яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўленыя ў бальніцу. Мінская ДАІ праводзіць праверку па дадзеным факце. Пасажырку заціснула ў салоне — для яе дэблакіроўкі спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0