Былы прэм'ер-міністр Грэцыі Лукас Пападзімас пацярпеў у выніку выбуху, які здарыўся ў яго машыне, паведамляе ВВС. Інцыдэнт адбыўся ў цэнтры Афін.
Па дадзеных агенцтва TV ERT, Пападзімас і яго кіроўца сур'ёзна параненыя і адпраўленыя ў бальніцу.
Рэйтэр перадае, што выбуховая прылада была схаваная ў канверце ўнутры машыны.
Пападзімас займаў пасаду прэм'ер-міністра Грэцыі з 11 лістапада 2011 па 16 мая 2012 года.
0
0
0
0
0
0