Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Федэрацыі хакея Сямён Шапіра па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця хакея ў краіне.

«Раней у нас была практыка набору ў школы дзяцей з сямі гадоў. Міністэрства аховы здароўя, Мінспорту, Мінадукацыі з улікам меркавання спецыялістаў прыйшлі да таго, што магчыма пачаць падрыхтоўку з шасці. Гэта і сусветны досвед», - сказаў Сямён Шапіра.

Каб у бацькоў юных хакеістаў не было праблем з набыццём неабходнай экіпіроўкі, Лукашэнка даручыў вырашыць гэтыя пытанні аж да стварэння ў Беларусі вытворчасцей па пашыве формы і вырабу іншага інвентара, напрыклад, клюшак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?