30 мая Цэнтральны банк Нарвегіі выпусціць новую банкноту наміналам у 200 крон з выявай траскі. Для рэкламы купюры банк вырашыў зрабіць рымейк папулярнай нарвежскай песні 80-х гадоў «Torsken kommer» («Траска ідзе») камічнай групы KLM.

Па сюжэце роліка, траска — нацыянальны набытак Нарвегіі — ператвараецца ў новую купюру. У рэкламе зняўся нават кіраўнік банка Эйстэйн Олсен.

Журналісты выдання Quartz папрасілі банк перакласці тэкст песні на англійскую мову. Прадстаўнік банка адмовіў ім. Паводле яго слоў, песня згубіць частку сэнсу пры перакладзе. У ёй занадта шмат адсылак да нарвежскай культуры, якія будуць незразумелыя міжнароднай аўдыторыі.

А вось так выглядае арыгінальны кліп «Torsken kommer»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?