Reuters.com
«Манчэстэр Юнайтэд» перамог галандскі «Аякс» у фінале Лігі Еўропы з лікам 2:0. Матч прайшоў у прыгарадзе Стакгольма Сольне 24 мая.
Лік у матчы адкрыў Поль Пагба на 18-й хвіліне. У пачатку другога тайма другі мяч забіў Генрых Мхітаран.
«Манчэстар Юнайтэд», тройчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў, аднойчы Кубак УЕФА, а цяпер упершыню перамог у Лізе Еўропы.
Галоўны трэнер клуба Жазэ Маўрынью перамагаў у Кубку УЕФА (папярэднік Лігі Еўропы) з «Порту» і двойчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў (з «Порту» і «Інтэрам»).
У сезоне 2016—2017 англійскай прэм'ер-лігі «МанЮнайтэд» заняў 6-е месца, а перамога ў Лізе Еўропы дае пуцёўку ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.
0
0
0
0
0
0