Украіна рыхтуецца да поўнай забароны на чыгуначныя зносіны з Расіяй. Пра гэта са спасылкай на крыніцы, блізкія да ўрада Украіны, піша «Коммерсант». У «Укрзализныця» заявілі, што «ніякага рашэння на гэты конт на дадзены момант не прынята».

Bloomberg

Bloomberg

Паводле інфармацыі газеты, забарону на пасажырскія перавозкі увядуць з 1 ліпеня 2017 года. Гэта рашэнне, піша «Коммерсант», будзе абгрунтавана тым, што РЧ працягвае адпраўляць цягнікі ў падкантрольныя сепаратыстам раёны Данецкай і Луганскай абласцей.

Былы намеснік кіраўніка Мінтранса Украіны Аляксандр Кава распавёў выданню, што цяпер пасажырапаток з Расіяй ужо скараціўся больш чым на 60 працэнтаў, але ўсё роўна складае амаль 2 мільёны чалавек у год.

Да забароны на пасажырскія перавозкі, па дадзеных «Коммерсанта», ужо рыхтуецца «Белавія», якая вядзе перамовы аб павелічэнні рэйсаў з Масквы ў Кіеў праз Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0