Дзярждума прыняла папраўкі, якія ўстанаўліваюць дзень выбараў прэзідэнта Расіі на дзень далучэння Крыма

Згодна з дзейным заканадаўствам, выбары прэзідэнта Расіі праходзяць у другую нядзелю сакавіка.

Аднак калі гэтая нядзеля аказваецца рабочай з-за пераносу святочных дзён (напрыклад, 8 сакавіка), то выбары павінны быць перанесены на першую нядзелю месяца. Сенатары прапанавалі змяніць гэтую сістэму і пераносіць з-за святаў выбары не на папярэднюю, а на наступную нядзелю месяца.

У 2018 годзе трэцяя нядзеля сакавіка трапляе на 18-е, чацвёртую гадавіну падпісання прэзідэнтам Расіі дамовы аб «далучэнні» Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?