Узгодненае рашэнне пра час пачатку заняткаў у мінскіх школах могуць прыняць да канца чэрвеня, паведаміла сёння журналістам начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Юркевіч.

«Гэтае пытанне абмяркоўваецца з бацькоўскай грамадскасцю, бо ў нас ёсць ўстановы адукацыі, якія працуюць і ў першую, і ў другую змены. Даручэнне прэзідэнта [пачынаць заняткі а 9-й раніцы — НН] усімі пачута. Думаю, ужо ў канцы чэрвеня будзе прынята нейкае ўзгодненае рашэнне паміж апякунчай рады, бацькоўскімі камітэтамі, адміністрацыямі устаноў і упраўленнямі адукацыі, спорту і турызму», — адзначыла Марына Юркевіч.

Вывучаецца меркаванне навучэнцаў і бацькоў. На думку начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, для дзяцей, якія займаюцца ў першую змену, было б лепей прыходзіць на ўрокі пазней васьмі раніцы. Для тых, хто займаецца ў другую змену, заняткі не павінны заканчвацца пазней 19.30. «На ўзроўні гарадскіх зацікаўленых структур і рэспубліканскіх органаў улады будзе прымацца ўзважанае адзінае рашэнне», - сказала яна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?