У Гродне пад колы «Форда», што самавольна каціўся, трапіла пенсіянерка. Пра гэта паведамілі ў ДАІ рэгіёна.

Аварыя адбылася 23 мая, каля 16.30. Мужчына прыпаркаваў свой «Форд» у двары і пайшоў дадому. Паводле яго слоў, машыну ён паставіў на ручны тормаз і перадачу. Аднак у нейкі момант аўтамабіль пакаціўся назад і збіў жанчыну.

У выніку наезду пенсіянерка атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устанаўліваюцца прычыны самаадвольнага руху аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?