Сярэдні заробак мінчукоў у красавіку склаў 1 103,3 рубля, паведамляе Белстат. Гэтая сума на 14,8 рубля менш, чым у сакавіку.

Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Больш за ўсіх звыкла атрымлівалі ў красавіку ў сталіцы работнікі, якія займаюцца інфармацыйнымі тэхналогіямі і дзейнасцю ў галіне інфармацыйнага абслугоўвання, - 4 019,9 рубля (у сакавіку яны зараблялі ў сярэднім 4 047,9 рубля).

Менш за ўсё зараблялі ў красавіку работнікі культуры - 510,3 рубля (у сакавіку - 531,3 рубля).

У будаўніцтве ў сярэднім у Мінску ў красавіку атрымлівалі 961,9 рубля, у ахове здароўя - 763,1 рубля, у адукацыі - 651,9 рубля.

Рэальная красавіцкая зарплата мінчан вырасла на 4,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?