Расія практычна цалкам перастала адпраўляць грузы ў латвійскія парты па чыгунцы. Пра гэта сведчаць дадзеныя чыгуначнай статыстыкі: у сакавіку 2017 года ў парты Вентспілса і Рыгі адправілі 1,2 мільёна тон грузаў, а за палову траўня - толькі 45,7 тысячы тон.

Рэзкае скарачэнне грузапатоку пацвердзіў дырэктар па маркетынгу Рыжскага свабоднага порта Эдгарс Суна.

Па дадзеных дзевяці розных крыніц Reuters у чыгуначнай галіне, Расійская чыгунка адмаўляецца ўзгадняць большасць заявак аператараў на перавозку грузаў у напрамку латвійскіх партоў.

Адзін з суразмоўцаў Reuters таксама выказаў здагадку, што такое рашэнне можа быць звязана з адмовай Латвіі ад удзелу ў «Паўночным патоку — 2». Суна, у сваю чаргу, заўважыў, што Расія магла рашыццца перавесці грузапатокі ў свае парты. Трэйдары выказалі здагадку, што заменай да латвійскіх партоў могуць стаць Мурманск і Архангельск.

«РЧ абмежаванняў па накіраванні ў Латвію не ўводзілася, трэба разглядаць кожны канкрэтны выпадак адмовы ўзгадніць», - заявілі ў РЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0