У Мінску на вуліцы Арлоўскай Daewoo Matiz зваліўся з пуцеправода.

Аварыя адбылася 24 мая, каля 06.10. Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовы кіроўца Daewoo Matiz ехаў па вуліцы Арлоўскай. На развязцы з праспектам Пераможцаў ён не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі, здзейсніў наезд на металічную агароджу і зваліўся з пуцеправода.

З папярэднім дыягназам ЧМТ кіроўцу даставілі ў бальніцу. Ён быў прышпілены рамянём бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?