Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам загадаў яму асабіста разабрацца з сітуацыяй, якая адбылася з Леанідам Пянькоўскім, новым старшынёй Аршанскага райвыканкама. 

Леанід Пянькоўскі.

Леанід Пянькоўскі.

«Хто даў права да чалавека, узгодненага да прызначэння прэзідэнтам, урывацца ў дом? Бо для таго, каб праваахоўным органам нават весці нейкія расследавання па чалавеку, які ўваходзіць у кадравы рэестр прэзідэнта, трэба згода прэзідэнта. Уварваліся, пачалі нешта ўдакладняць, — абурыўся Лукашэнка. — Новы чалавек прыйшоў працаваць. Таўро на ім паставілі. Нядобры сігнал».

«Матэрыялы ўжо ёсць. Разбярыцеся. Мне патрэбна мужчынская, сапраўдная ацэнка гэтай сітуацыі», — дадаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка і старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Аляксандр Лукашэнка і старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Леанід Пянькоўскі быў прызначаны на пасаду старшыні Аршанскага райвыканкама 12 мая 2017 года.

Пянькоўскі нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Баўсевічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Заатэхнія», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання. Доўгі час працаваў старшынёй калгаса на Аршаншчыне. У 2005—2008 быў першым намеснікам старшыні Гарадоцкага райвыканкама. У 2008—2017 узначальваў Бешанковіцкі райвыканкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?