У Пецярбургу актывісты «Іншай Расіі» вылілі на галоўнага рэдактара «Эха Москвы» Аляксея Венядзіктава тры бутэлькі віскі. Гэта здарылася ў Александрынскім тэатры, дзе Венядзіктаў браў удзел у праекце «Адкрытыя дыялогі».

«Фонтанка» са спасылкай на лідара другаросаў Андрэя Дзмітрыева паведамляе, што падчас дыскусіі на новай сцэне Александрынскага тэатра трое нацболаў выбеглі на сцэну, дзе Аляксей Венядзіктаў дэбатаваў з Аляксандрам Праханавым. Падбегшы да Венядзіктава, яны вылілі на яго тры бутэлькі віскі і раскідалі ўлёткі.

Венядзікатаў не разгубіўся, калі яго аблілі, а нават пракаментаваў, заявіўшы ўслых: «Віскар — г*ўно».

Дзмітрыеў заявіў, што так нацболы хацелі «нагадаць» журналісту пра падзеі 2011 года, калі Венядзіктаў «дамовіўся з маскоўскай мэрыяй аб пераносе паслявыбарчых пратэстаў далей ад будынка Цэнтрвыбаркама, а пасля дамоўленасці выпіў віскі з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта».

Таксама ён адзначыў, што яго калегі лічаць, што «Эхо» няправільна асвятляе ўкраінскае пытанне.

Актывістаў са сцэны вывела ахова. На некаторы час іх утрымлівалі ў службовых памяшканнях тэатра, прапанаваўшы папрасіць прабачэння перад Венядзіктавым, аднак маладыя людзі адмовіліся.

Паведамляецца, што арганізатары праекта «Адкрытыя дыялогі» паліцыю выклікаць не сталі. «Інтэрфаксу» гэта пацвердзілі ў прэс-слубе ГУ МУС па Пецярбургу і Ленвобласці: «Зваротаў, звязаных з інцыдэнтам у Александрынскім тэатры, у паліцыю не паступала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?