У Мінску ў двары дома № 88 па вуліцы Рафіева 21 мая «Сітраэн» збіў 7-гадовага веласіпедыста.

ДТЗ адбылося каля 18.00. Дзіця перасякла праезную частку, калі 49-гадовы кіроўца «Сітраэн Ксара» ехаў па двары. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык выехаў на дарогу з-за прыпаркаваных аўтамабіляў і трапіў пад колы Citroen.

У выніку ДТЗ дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і было дастаўлена ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?