Адным з вынікаў перамоваў паміж старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у красавіку 2017 года стала дамоўленасць аб адтэрміноўцы на 100 дзён увядзення санкцый супраць кітайскіх кампаній, якія супрацоўнічаюць з урадам Паўночнай Карэі, дазналася газета Asahi Shimbun.

Крыніцы выдання распавялі, што Трамп папрасіў кітайскага лідара ўзмацніць ціск на Пхеньян у сувязі з развіццём ракетнай і ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Трамп таксама заявіў, што пад амерыканскія санкцыі патрапяць кітайскія кампаніі і фінансавыя ўстановы, якія працягнуць супрацоўніцтва з Пхеньянам. У гэтым выпадку яны не змогуць весці бізнес з амерыканскімі партнёрамі, на іх будуць распаўсюджаны тыя ж абмежавальныя меры, якія дзейнічаюць супраць КНДР.

Сі Цзіньпін, па версіі газеты, пагадзіўся ўзмацніць ціск на КНДР, аднак папрасіў адкласці на сто дзён ўвядзенне абмежавальных мер. За гэты час кітайскае кіраўніцтва павінна распрацаваць і ўвасобіць меры ўздзеяння на Пхеньян з тым, каб прымусіць яго спыніць сваю ядзерную і ракетную праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?