Па меншай меры два чалавекі загінулі і восем параненыя ў выніку выбуху бытавога газу, які выклікаў абвальванне пад'езда жылога чатырохпавярховага дома ў Валгаградзе (РФ), паведамляе ВВС.

vk.com

vk.com

Выбух адбыўся днём 16 мая на Універсітэцкім праспекце, 60. На фотаздымках відаць, што абваліўся цэлы пад'езд.

Прычынай трагедыі стала ўцечка бытавога газу, якая адбылася ў выніку несанкцыянаваных работ, паведаміў журналістам губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачараў.

«Паводле папярэдніх даных, выбух адбыўся ў выніку спробы прадпрымальніка ажыццявіць несанкцыянаваную ўрэзку ў газаправод», — заявіў губернатар.

Паводле яго слоў, усяго ў доме размешчана 45 кватэр, у якіх зарэгістравана 97 чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей.

«Паводле папярэдніх даных, у выніку выбуху пацярпелі восем чалавек, трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Усе пацярпелыя дастаўленыя ў лячэбныя ўстановы, ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога», — сказаў Бачароў.

На месцы здарэння працягваюцца пошукава-выратавальныя працы.

Паводле даных МНС, эвакуяаваныя 40 жыхароў, іх часова размесцяць у бліжэйшай школе і гасцініцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?