Павінна быць зроблена ўсё, каб парлямэнцкія выбары ў Беларусі ў 2008 годзе прайшлі адкрыта, дэмакратычна, у поўнай адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам. Аб гэтым сёньня заявіў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў Менску.

«Гэта самая важная палітычная кампанія сёлета, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы павінны ведаць, якія настроі людзей, чым яны не задаволены, па якіх пытаньнях крытыкуюць уладу».

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад памочнікаў — галоўных інспэктараў па абласьцях і Менску, а таксама ад упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах аб’ектыўнай ацэнкі сацыяльна‑эканамічнай сытуацыі ў кожным рэгіёне краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?