КНДР зрабіла пуск рэактыўнага снарада нявызначанага паходжання недалёка ад заходняга ўзбярэжжа, паведамілі паўднёвакарэйскія вайскоўцы.

Па папярэдніх дадзеных, выпушчаны снарад мог быць балістычнай ракетай.

«Паўночная Карэя сёння на досвітку зрабіла пуск ракеты нявызначанага тыпу ў раёне павета Кусон правінцыі Пхёнан-Пукта», - прыводзіць агенцтва Рэнхап заяву аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл Рэспублікі Карэя.

Ціхаакіянскае камандаванне ЗША пацвердзіла факт ракетнага запуску з боку КНДР і адзначыла, што выпушчаная ракета не была міжкантынентальнай і не пагражала Паўночнай Амерыцы.

Паведамляецца, што яна ўпала за 100 км ад Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?