Кіраўнік аддзела амерыканскіх адносін у МЗС КНДР Чо Сон Ху не выключыла магчымасць дыялогу Пхеньяна і Вашынгтона, калі для гэтага будуць створаныя спрыяльныя ўмовы. Пра гэта яна паведаміла журналістам у аэрапорце Пекіна, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Yonhap.

«Мы правядзем дыялог пры належных умовах», — прыводзіць агенцтва яе словы. Адзначаецца, што Чо Сон Ху вярталася ў Пхеньян з Нарвегіі пасля сустрэчы з групай амерыканскіх экспертаў.

Як раней паведамляла агенцтва Кyodo, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказваў гатоўнасць сустрэцца з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, калі Пхеньян адмовіцца ад сваёй ракетна-ядзернай праграмы. Спасылаючыся на дасведчаныя дыпламатычныя крыніцы, агенцтва падкрэслівала, што адпаведная пазіцыя адміністрацыі ЗША была агучана Кітаю.

Новая амерыканская адміністрацыя ўжо неаднаразова агучвала жорсткую пазіцыю ў дачыненні да КНДР, падкрэсліваючы, што «ўсе варыянты дзеянняў, у тым ліку ваенны, застаюцца на стале». Сітуацыя на Карэйскім паўвостраве абвастрылася ў пачатку мінулага года, калі Пхеньян правёў ядзернае выпрабаванне і пазней запусціў балістычную ракету са штучным спадарожнікам Зямлі. У верасні 2016 года КНДР правяла яшчэ адно ядзернае выпрабаванне, а на працягу года зрабіла больш за 20 ракетных пускаў.

У красавіку КНДР зрабіла яшчэ некалькі ракетных запускаў, апошні, 28 красавіка, быў зроблены праз некалькі гадзін пасля заканчэння спецыяльнага пасяджэння Савета Бяспекі ААН, прысвечанага сітуацыі на Карэйскім паўвостраве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?