Ужо вядомы вулічны выстаўны праект «Мастак і горад» ізноў адкрыўся ў Мінску на плошчы Якуба Коласа 27 красавіка. Сёлета выстава праходзіць пад назвай «Залатая калекцыя беларускага жывапісу і графікі».
На выставе прадстаўленыя 35 аўтараў. На працягу чатырох месяцаў наведвальнікі змогуць убачыць працы Зоі Ліцвінавай, Гаўрыіла Вашчанкі, Леаніда Хобатава і шматлікіх іншых яркіх прадстаўнікоў беларускага жывапісу і графікі.
Карціны Зоі Ліцвінавай «Прадстаўленне» і Мікалая Бушчыка «Паўночны вечар».
Карціны Леаніда Шчамялёва «Каляднікі ў Ракаве» і Васіля Шаранговіча «Рака Вузла».
Карціны Ігара Бархаткова «Апошні снег» і Леаніда Хобатава «Смак вады».
Прадстаўленыя працы адлюстроўваюць прыхільнасць беларускіх мастакоў і графікаў розным творчым поглядам і традыцыям. Подпісы да карцін аформленыя на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.