У Маскве напалі на апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага і аблілі яго зялёнкай. Пра гэта ў твітары паведаміла яго прэс-сакратар Кіра Ярмыш.
Па яе словах, разам з Навальным яны накіроўваліся на мерапрыемства Global Event Forum. Яна ўдакладніла, што нападнік чакаў Навальнага каля аўтамабіля і ўцёк пасля таго, як плюхнуў зялёнкай у апазіцыянера.
Сам Навальны напісаў, што зялёнкай яму патрапілі ў правае вока, так што ў яго цяпер «зялёныя і зрэнка і рагавіца». Хуткая дапамога забрала яго ў бальніцу.
0
0
0
0
0
0