Даследчы касмічны зонд «Касіні» перадаў на Зямлю здымкі нашай планеты і яе спадарожніка, зробленыя падчас пралёту праз кольцы Сатурна. Ён здзяйсняе абарот вакол планеты-гіганта ў перадапошні раз, перадаюць інфармагенцтвы.

Тут і ніжэй фота: NASA

Тут і ніжэй фота: NASA

Камеры міжпланетнай станцыі атрымалі гэтыя фатаграфіі 12 красавіка, калі зонд праходзіў праз кольца А — найбуйнейшае газапылавае ўтварэнне ў «німбе» Сатурна. Зямля знятая з адлегласці прыкладна 1,4 млрд кіламетраў. Гэта адно з самых «далёкіх» фота нашай планеты, зробленых з космасу. Першапачаткова Месяц быў амаль незаўважны на здымку, але пасля апрацоўкі ён «праявіўся».

З заўтрашняга дня «Касіні» ўвойдзе ў заключную фазу сваёй місіі. Ён падляціць да Тытана, зменіць кірунак палёту і рушыць да Сатурна. Да канца верасня 2017 года зонд згарыць у атмасферы гіганцкай планеты, завяршыўшы місію, якая заключаецца ў даследаванні далёкіх планет. Таму здымак далёкай Зямлі можна лічыць «развітальным падарункам» касмічнага апарата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?