За суткі з-за непагадзі ў Беларусі былі абясточаныя 180 населеных пунктаў. Большасць пашкоджанняў у электрасетках устараняліся за 1,5 - 2 гадзіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ДВА «Белэнерга».

«Усяго за апошнія суткі, з 6.00 16 красавіка па 6.00 17 красавіка было аператыўна адноўлена электразабеспячэнне каля 180 населеных пунктаў па ўсёй рэспубліцы (134 з якіх з насельніцтвам менш за 50 чалавек). Непагадзь парушыла працу ўсяго 38 ліній 6-10 кВ», - распавялі на прадпрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?