Учора, 1 красавіка, у Гродне, у мікрараёне Фарты, адбылося ДТЗ. Як паведамілі відавочцы кіроўца BMW, як мяркуецца, у нецвярозым стане, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп.
У аўтамабілі знаходзіліся тры чалавекі.
Пасажырку BMW забрала хуткая - у яе дыягнаставаны пераломы рэбраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, медыцынская дапамога кіроўцу і другому пасажыру не спатрэбілася.
0
0
0
0
0
0