У Ашхабадзе праходзяць перамовы паміж прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

У Палацавым комплексе «Агузхан», пасля афіцыйнай цырымоніі сустрэчы высокага госця і прадстаўлення членаў ўрадавых дэлегацый дзвюх краін, туркмена-беларускія перамовы ў вярхах пачаліся з фармату «сам-насам», піша дзяржаўнае туркменскае агенцтва ТДХ.

Сярод асноўных тэм — перспектывы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, праца па сумесных праектах у галіне турызму, вышэйшай адукацыі, культуры.

Чакаецца, што потым кіраўнікі дзяржаў возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.

На заўтра намечана здача ў эксплуатацыю Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, які туркменскі і беларускі лідары заклалі ў канцы 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0