Дзяўчына выпала з акна шматпавярховага дома ў Брэсце. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося на вуліцы Чырвонасцяжная, 36. У выніку падзення дзяўчына, якой, паводле папярэдняй інфармацыі, 16 гадоў, загінула на месцы.

На месцы падзення працуе аператыўна-следчая група. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0