Як паведамляе прэсавая служба «Беларускай асацыяцыі журналістаў», 26 сакавіка ў Менску былі затрыманыя журналісты «Белсату» Аляксей Мінчонак і Алесь Залеўскі.

Папярэдне вядома, што іх спынілі супрацоўнікі ДАІ за Палацам рэспублікі. Мінчонак і Залеўскі знаходзяцца ў Цэнтральным РАУСе Менска. Прэсавы сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі сказаў, што «нічым ня можа дапамагчы затрыманым».

У Гомелі затрыманая журналістка БелаПАН Алена Германовіч.

У Віцебску затрыманыя сябры ГА «БАЖ» Павел Левінаў, Леанід Сьвецік, Канстанцін Мардзвінцаў.

У Менску на Кастрычніцкай плошчы затрыманыя блогер Раман Пратасевіч, блогер і публіцыст Стась Карпаў.

А 12 гадзіне дня ў Бабруйску на плошчы Перамогі мелася адбыцца вулічная акцыя. Рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка прыйшоў асьвятляць мерапрыемства. Там яго затрымалі амапаўцы і адправілі ў міліцэйскі аўтобус.

Таксама ў Бабруйску затрыманыя журналісты Андрэй Шобін і Віктар Масаловіч.

У Оршы таксама мелася адбыцца вулічная акцыя. Там у цэнтры горада затрыманы рэдактар рэгіянальнага сайта orsha.eu Ігар Казмерчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?