Намеснік пракурора Слаўгарадскага раёна Ірына Слаўнікава на пасяджэнні 10 сакавіка прапанавала суду пакараць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, пісьменніка Фелікса Шкірманкова трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады, піша 6tv.by.

90-гадовы ветэран абвінавачваецца ў тым, што ён парушыў ч.2 арт. 317 і ч.3 арт. 159 КК РБ, здзейсніўшы па неасцярожнасці дарожна-транспартнае здарэнне і пасля гэтага з’ехаўшы з месца ДТЗ, у выніку чаго пакінуў пацярпелую жанчыну ў цяжкім стане.

ДТЗ адбылося ў Слаўгарадзе 9 лістапада 2016 года. Фелікс Уладзіміравіч на ўласным аўтамабілі ехаў у бальніцу, каб наведаць там знаходзячуюся ў цяжкім стане жонку, і збіў жанчыну-веласіпедыстку, а пасля з’ехаў з месца здарэння. Жанчына атрымала закрыты пералом левай плечавай косткі.

Падчас пасяджэння Шкірманкоў часткова прызнаў сваю віну. Па словах Фелікса Уладзіміравіча, у сувязі з цяжкай анкалагічнай хваробай жонкі, з якой яны пражылі разам амаль 70 гадоў, ён знаходзіўся ў вельмі дрэнным псіхалагічным стане. Пры выездзе на галоўную дарогу ён ледзь здолеў пазбегнуць сутыкнення з іншым аўтамабілем, таму нават і не заўважыў, што пры выкананні гэтага манеўра зачапіў веласіпед жанчыны.

Падчас ДТЗ Шкірманкоў быў цвярозы, у крыві пацярпелай жанчыны было выяўлена 0,53 праміле алкаголю.

Прысуд ветэрану вынесуць, імаверна, 15 сакавіка падчас наступнага судовага пасяджэння. Падрабязнасці пра справу можна пачытаць тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0