Футбольны клуб «Растоў», у складзе якога гуляе беларускі ветэран Цімох Калачоў, спаборнічае ў Лізе Еўропы з «Манчэстэр Юнайтэд».

У адным з эпізодаў футбаліст счапіўся з трэнерам англічан Жазэ Маўрыньё, абклаўшы таго мацюкамі. Праўда, наўрад ці той зразумеў канкрэтныя словы на замежнай мове. 

Матч, дарэчы, скончыўся сенсацыйнай нічыёй 1-1. Свой гол «Растоў» забіў пасля трапнай перадачы Калачова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0