Гарадская рада нямецкага горада Касель выказала абурэнне арганізатарам вегетарыянскага фестывалю з-за таго, што сярод прадстаўленых на мерапрыемстве страў няма сасісак мясцовай вытворчасці, піша ВВС.

Pinterest

Падчас сустрэчы з арганізатарамі падзеі члены гарадской рады запатрабавалі, каб каўбасы і іншая мясная прадукцыя мясцовых вытворцаў была прадстаўленая на фестывалі.

Па словах прадстаўнікоў гарадскіх уладаў, адмова прадставіць мясную прадукцыю на вегетарыянскім фестывалі можа быць расцэненая як непавага да мясцовых традыцый, а мясцовая сыравэнджаная каўбаса з'яўляецца традыцыйным прадуктам паўночнага Гесэна і для жыхароў горада з'яўляецца не толькі прадуктам харчавання, але і адным са складнікаў іх ідэнтычнасці.

Арганізатары фестывалю з экалагічнай арганізацыі UmweltHaus заявілі, што памяшканне, дзе будзе праходзіць фэст, не вельмі вялікае, і месца, каб усталяваць яшчэ некалькі прылаўкаў, няма.

Вегетарыянскі фестываль у Каселе пройдзе ў красавіку — у Дзень Зямлі.

Мясцовыя СМІ адзначаюць, што спрэчка з нагоды каўбасы і сасісак носіць збольшага палітычны характар. Хутка ў горадзе адбудуцца выбары мэра, і цяпер у Каселе самы разгар перадвыбарчай кампаніі.

«Гэтае пытанне вельмі моцна хвалюе жыхароў, менавіта таму мы не можам яго ігнараваць», — заявіў кандыдат на пасаду мэра ад кансерватыўнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Дамінік Кальб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?